творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-блізка-свята-ўраджаю
Васіль Жуковіч — Блізка свята ўраджаю
Не нарадуецца вёска –
ураджай паўсюль які:
каласы – нібыта коскі,
бульбіны – як кулакі!
Каб жа не прапала праца,
каб не страцілі дабра,
застаецца пастарацца
ўсё, што вырасла, сабраць.
Падобныя старонкі
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-блізка-свята-ўраджаю.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin