творы:васіль-вітка:васіль-вітка-казкі-дзеда-васіля
Васіль Вітка — Казкі дзеда Васіля
Жыў на свеце дзед Васіль,
За плячыма мех насіў.
Дазналіся мышкі,
Што ў мяшэчку кніжкі,
Разгрызлі завязкі,
Бачаць, ажно ж – казкі.
Сталі клікаць дзяцей:
– Гэй, сюды ўсе хутчэй!
Ёсць тут маляванкі,
Складанкі – чытанкі,
Байкі-самаграйкі,
Песні-калыханкі,
Жарты-перакруткі,
Гулі-самагудкі,
Лічылкі, загадкі,
Ладачкі-ладкі…
Падыходзьце, малышы,
Кожнаму пацешка ёсць!
Дзед Васіль, а ты пішы
I яшчэ нам прынось.
Падобныя старонкі
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-казкі-дзеда-васіля.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:01 — vedybeadmin