Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-дзіўны-дзед

Артур Вольскі — Дзіўны дзед

А ці байка,
а ці быль –
дзед набыў
аўтамабіль.
Хоць няма ў яго
правоў,
рухавік уміг завёў.
Круціць руль
адважны дзед –
толькі пыл
курыцца ўслед.
Толькі ш-шыны –
ш-шу-шу-шу –
вылятаюць на ш-ша-шу.
І папёр-р-р
матор-р-р,
папёр-р-р
на чырвоны святлафор.
Раптам міліцыянер –
цоп дзядулю
за каўнер:
– На сваім аўтамабілі
шмат бяды вы б нарабілі!
Дзе правы?
Няма правоў?
Пешкі пойдзеце дамоў!..
Дзед машыну –
на шнурок
ды дадому павалок:
– Падару сваю машыну
ўнуку я –
на імяніны!..

Падобныя старонкі

творы/артур-вольскі/артур-вольскі-дзіўны-дзед.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki