Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-снежны-бой

Гэта старая версія дакумента!


Артур Вольскі — Снежны бой

«Бой» усчаўся на двары.
Але страху – ані знаку.
Нашы хлопцы-ваяры
Смела рушылі ў атаку.

Крэпасць пала і ляжыць,
Як сумёт, –
Без сцен, без вежак.
I «праціўнік» прэч бяжыць
Ад агню крамяных снежак…

Праміне маленства час.
Пройдуць леты,
Пройдуць зімы, –
Назаве Радзіма нас
Абаронцамі сваімі.

Падобныя старонкі

творы/артур-вольскі/артур-вольскі-снежны-бой.1755963697.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki