Артур Вольскі — Насарог

Ён завецца –

насарог,

бо на носе
носіць рог.
Я смяюся:
– Вось дзівак!
Хіба носяць рогі так?
Раю шчыра
я табе:
не на носе –

на ілбе

не адзін,

а два насі,

як алені,

як ласі…


Глянуў ён
улева,

ўправа:

– А табе якая справа?
Калі скіну
з носа рог,
дык які я

насарог!..

І ўзлаваўся.
І засоп.
Каб не краты –

што было б!

Падобныя старонкі