творы:артур-вольскі:артур-вольскі-мухалоў-і-мухалоўка
Гэта старая версія дакумента!
Артур Вольскі — Мухалоў і мухалоўка
Мухалоў і мухалоўка
Ловяць мух і мошак лоўка.
Але самі не ядуць –
Да гняздзечка іх нясуць.
А ў гняздзечку – пяць галовак.
Гэта – дзеткі мухаловак.
Мухалоўкам з імі гора –
Незвычайныя абжоры.
Штохвіліны ў бацькі й маткі
Просяць есці птушаняткі.
І пішчаць, пішчаць штодуху:
– Дайце муху! Дайце муху!
Падобныя старонкі
- віталь-вольскі
- артур-вольскі
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-мухалоў-і-мухалоўка.1755963696.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin