творы:артур-вольскі:артур-вольскі-крынічка
Гэта старая версія дакумента!
Артур Вольскі — Крынічка
Струменіцца крынічка
то ў лузе, то ў бары.
Купаецца ў ёй знічка,
як рыбка, на зары.
У летнюю пагоду
на радасць нам усім
хавае прахалоду
яна на дне сваім.
Калі ж табе напіцца
захочацца з яе,
пачуеш, як вадзіца
смяецца і пяе.
Падобныя старонкі
- голас-крынічкі
- на-беразе-лясной-крынічкі
- крынічка
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-крынічка.1755963696.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin