Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-крынічка

Артур Вольскі — Крынічка

Струменіцца крынічка
то ў лузе, то ў бары.
Купаецца ў ёй знічка,
як рыбка, на зары.

У летнюю пагоду
на радасць нам усім
хавае прахалоду
яна на дне сваім.

Калі ж табе напіцца
захочацца з яе,
пачуеш, як вадзіца
смяецца і пяе.

Падобныя старонкі

творы/артур-вольскі/артур-вольскі-крынічка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki