творы:артур-вольскі:артур-вольскі-беларусь
Гэта старая версія дакумента!
Артур Вольскі — Беларусь
То ялінкі, то сасонкі
падпіраюць небакрай…
Прыгажэйшае старонкі
не знайсці, як ні шукай.
Скачуць сонейка асколкі
пасля дожджыку ў вадзе.
Весялейшае вясёлкі
не пабачыш анідзе.
Пахне збожжа свежым хлебам.
Сыпле золата жніво.
Жаўрукі звіняць пад небам –
славяць свету хараство.
На бярозе – белы бусел.
Пад бярозаю – ручай.
А завецца Беларуссю
непаўторны родны край.
Падобныя старонкі
- віталь-вольскі
- артур-вольскі
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-беларусь.1755963696.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin