Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:аркадзь-куляшоў:аркадзь-куляшоў-маёй-рукой-пасаджанай-бя

Гэта старая версія дакумента!


Аркадзь Куляшоў — Маёй рукой пасаджанай бярозе...

Маёй рукой пасаджанай бярозе
Гадоў якіх праз сорак, сорак пяць
Не пры глухой дарозе красаваць,
А ў будучага веку на парозе.

Каля яе патомак малады,
Старым гасцінцам едучы здалёку,
Прыпыніцца, перачакае спёку,
З ракі матору прынясе вады.

Не ўспомніць ён тады ні пра дамоўку
Забытую маю, ні пра мяне,
Але ў цяньку згадаць не праміне
З удзячнасцю пра рукі і рыдлёўку,

Што гэта дрэва не вятрам на здзек
Тут пасадзілі, не для ўцехі ўласнай –
Пераняслі яго, для долі яснай,
Не з лесу ў поле – з веку ў новы век.

Падобныя старонкі

творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-маёй-рукой-пасаджанай-бя.1755963695.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki