творы:аркадзь-куляшоў:аркадзь-куляшоў-маёй-рукой-пасаджанай-бя
Аркадзь Куляшоў — Маёй рукой пасаджанай бярозе...
Маёй рукой пасаджанай бярозе
Гадоў якіх праз сорак, сорак пяць
Не пры глухой дарозе красаваць,
А ў будучага веку на парозе.
Каля яе патомак малады,
Старым гасцінцам едучы здалёку,
Прыпыніцца, перачакае спёку,
З ракі матору прынясе вады.
Не ўспомніць ён тады ні пра дамоўку
Забытую маю, ні пра мяне,
Але ў цяньку згадаць не праміне
З удзячнасцю пра рукі і рыдлёўку,
Што гэта дрэва не вятрам на здзек
Тут пасадзілі, не для ўцехі ўласнай –
Пераняслі яго, для долі яснай,
Не з лесу ў поле – з веку ў новы век.
Падобныя старонкі
творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-маёй-рукой-пасаджанай-бя.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin