творы:аркадзь-куляшоў:аркадзь-куляшоў-xамуціус
Аркадзь Куляшоў — Хамуціус
Драматычная паэма «Xамуціус» (1975) прысвечана Кастусю Каліноўскаму. Хамуціус — адна з падпольных мянушак кіраўніка паўстання 1863-1864 гг. у Беларусі і Літве.
Сярод персанажаў паэмы рэальнымі гістарычнымі асобамі таксама з’яўляюцца Валерый Урублеўскі, Антанас Мацкявічус, Зыгмунт Серакоўскі, паплечнікі Каліноўскага па паўстанцкай барацьбе, іх вораг Мураўёў-вешальнік і інш.
Паэт ярка раскрывае патрыятызм Кастуся Каліноўскага, услаўляе яго мужнасць, высакароднасць, самаахвярнасць у імя свайго народа. Вобраз Кастуся Каліноўскага — трагедыйны. В. Бечык, даследчык творчасці Аркадзя Куляшова, адзначае, што «Xамуціус» нясе ў сабе «драматычную напружанасць, ёмістасць і афарыстычнасць верша».
Падобныя старонкі
творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-xамуціус.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin