творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-цікаўны-ўнук
Гэта старая версія дакумента!
Анатоль Грачанікаў — Цікаўны ўнук
Рана ўнук чамусьці ўстаў
І адразу запытаў:
– Дзед!
З якой такой пары
Я – маленькі, ты – стары?
Дзед на ўнука паглядзеў,
Побач з ім на ложак сеў:
– Справа, мабыць, не ў пары.
Наш узрост – жыцця дары.
Мне таму старэнькім быць,
Каб цябе дабру вучыць…
Падобныя старонкі
творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-цікаўны-ўнук.1755963691.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin