Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-цікаўны-ўнук

Анатоль Грачанікаў — Цікаўны ўнук

Рана ўнук чамусьці ўстаў
І адразу запытаў:
– Дзед!
З якой такой пары
Я – маленькі, ты – стары?

Дзед на ўнука паглядзеў,
Побач з ім на ложак сеў:

– Справа, мабыць, не ў пары.
Наш узрост – жыцця дары.
Мне таму старэнькім быць,
Каб цябе дабру вучыць…

Падобныя старонкі

творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-цікаўны-ўнук.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki