творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-дружбакі
Гэта старая версія дакумента!
Анатоль Грачанікаў — Дружбакі
Сябравалі
Змалку ўтрох:
Дзіма,
Яша
І Цімох.
Праўда
Ў прымаўцы гучыць:
Іх вадою
Не разліць!
Пройдзе лета.
Прыйдзе час –
Пойдуць дзеці
Ў першы клас.
Толькі
Як рашыць задачу?
Кожны хлопчык
Ледзь не плача.
Ходзяць
Чуткі ўжо наўкруг:
Там усе
Сядзяць па двух.
Калі сядуць
Дзіма,
Яша –
Што Цімох
Пра гэта скажа?
Калі –
Дзіма
І Цімох –
Яша б сам
Сядзець не змог.
А з Цімохам
Сядзе Яша –
Дзіма
Што пра гэта
Скажа?
Словам,
Як ты ні круці,
Цяжка выхад
Ім знайсці.
Не сумуйце,
Дружбакі!
Верце,
Гэты час настане,
Калі першы клас
Такім,
Як вы самі,
Дружным стане!
Падобныя старонкі
- самыя-блізкія-сябры
- яблыкі-6051
творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-дружбакі.1755963672.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin