творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-бацька-і-сын
Анатоль Грачанікаў — Бацька і сын
Кажа тата неяк:
– Сынку! Я купіў табе машынку.
Сын жа зморшчыўся, сапе:
– Лепш купіў бы ты сабе,
Ды не цацку – так, як сыну,
А сапраўдную машыну.
Пакатаў бы ты мяне,
А то возіш на спіне.
Тата вельмі засмуціўся:
Рана сын заганарыўся,
Хоць не сеяў, не араў…
Бацька сыну так сказаў:
– Каб не рос ты пестунком,
Варта больш хадзіць пяшком.
Падобныя старонкі
творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-бацька-і-сын.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin