Анатоль Вялюгін — Васількі

У мінных разорах за Лугай-ракой,
з-пад горкага попелу Гжацка
расцвіў васілёк Беларусі маёй
на сумнай магіле салдацкай.

Сінеюць магілы пад сонцам здалёк.
Гаруе бацькоўская хата.
На брацкіх курганах цвіце васілёк –
вясёлае вока салдата.

Падобныя старонкі