Мой бел-чырвона-белы сцяг — зямлі мае краса і слава! Імкненне ейнае і справа, мой бел-чырвона-белы сцяг. Барвовы шлях зары крывавай, нябёсаў гладзь, палёў прасцяг — мой бел-чырвона-белы сцяг, зямлі мае краса і слава! 1943