Алесь Салавей — Трыялет (Ты мне за ўсё найдаражэй...)

Ты мне за ўсё найдаражэй,
о, край садоў, палотнаў белых!
Ты макаў цвет, клёк ніваў спелых,
ты мне за ўсё найдаражэй.
Нішто раслінам не бліжэй
вясны й пітва крыніц брынелых, –
ты мне за ўсё найдаражэй,
о, край садоў, палотнаў белых!

17.02.1943

Падобныя старонкі