творы:алесь-салавей:алесь-салавей-санет
Алесь Салавей — Санет
Здаецца, ўрэшце я знайшоў спакой,
хоць на кароткі час пакінуў горад.
Забраўся ў цішу. Неба нада мной –
прытулак сонцу ўдзень, а ўночы – зорам;
салоны вецер ветліцца з травой,
гамоніць воддаль водгульнае мора.
Скажы, хіба ў чароўнасці такой
хто-небудзь можа бачыць сум і гора?
А паспрабуй – і волю думкам дай:
міжволі ўспомніш звон бароў гуллівых,
найзалацейшы скарб на спелых нівах…
Гляджу задумліва на шызы небакрай, –
які б я быў удзячны і шчаслівы,
каб гэта быў мой сэрцу блізкі край!
25.07.1943, Дзынтары, Рыжская затока
Падобныя старонкі
творы/алесь-салавей/алесь-салавей-санет.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin