Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-салавей:алесь-салавей-гайна

Алесь Салавей — Гайна

Ну вось – і нарадзінаў маіх дзень.
Мне дзевятнаццаць споўнілася сяньня.
Адзін. Няма сяброў. Альховы сцень
цяпер са мной, і ты са мною, Гайна!

Твае лугі і водырная тхнень
мурожных траў – вось слодыч частавання.
Успень пітво у берагох, успень,
дваццаты год мо пойдзе на спатканне!

Дзе-ж келіхі? Сябры? Суровы лёс
мяне без іх у гэты кут занёс.
Як ён ні кпіцца нада мной нягожа, –

ды ўсё-ж ад Гайны адарваць не можа!
I да чароўных ейных берагоў
дзень нарадзінаў я спаткаць прыйшоў.

01. 05. 1941, Лагойск

Падобныя старонкі

творы/алесь-салавей/алесь-салавей-гайна.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki