Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-салавей:алесь-салавей-восеньскія-тэрцыны

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Салавей — Восеньскія тэрцыны

Прыпол свой ранне ў парась памачыла,
галоднае, на дрэвах рве лісты…
Яшчэ ў грудзёх нямала маеш сілаў,

яшчэ ж няшмат пражыў на свеце ты, —
па чым жа ныць? Шчэ будзе шмат патолі —
вясна разгорне зноў шацёр густы.

Ды мне не стрэць яе — ад шчымнай болі
жыццёвых мукаў я аслаб няўзнак.
Мая вясна не вернецца ніколі,
хоць у гадох маіх — яшчэ вясна.

26.10.1943

Падобныя старонкі

творы/алесь-салавей/алесь-салавей-восеньскія-тэрцыны.1755963666.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki