Далёкае
і блізкае,
Высокае
і нізкае,
Спакойнае
і тлумнае,
Вясёлае
і думнае,
Пяшчотнае
і грубае,
Нялюбае
і любае…
Усё гадзінай шараю Злілося і змяшалася І шэрае,
і зорнае,
І белае,
і чорнае.