Без цымбалаў немагчыма Уявіць зямлю – Айчыну, Бо і ў радасці, і ў скрусе Любяць іх на Беларусі: Пад цымбалы, Пад цымбалы Тут Лявоніха Скакала! А цяпер пад тыя ж гукі Скачуць праўнукі і ўнукі.