Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:аркадзь-куляшоў:аркадзь-куляшоў-прыгоды-цымбал

Аркадзь Куляшоў — Прыгоды цымбал

Своеасаблівае мастацкае адлюстраванне падзеі вайны знайшлі ў паэме Аркадзя Куляшова «Прыгоды цымбал» (1944). Пераклікаючыся з паэмай «Сцяг брыгады», яна развівае намечаны там матыў абяздоленага дзяцінства і сваім агульным патрыятычным пафасам сцвярджае непераможнасць народа, выкрывае нікчэмную сутнасць прыстасавальніцтва і маральнай няўстойлівасці.
Паралельна з гэтым праз усю ідэйна-вобразную тканіну твора праходзіць думка аб неадольнасці народнага мастацтва, якое, будучы духоўнай скарбніцай народа, з'яўляецца дзейсным сродкам ідэалагічнай барацьбы.
Сімвалічныя сцэны (вандраванні цымбалаў «па небе», выратаванне дзяцей, сустрэча з партызанам Кузьмой і інш.) чаргуюцца з бытавымі і рэалістычнымі малюнкамі, што прыдае паэме фальклорна-рамантычны каларыт. У рытміцы верша, выключна разнастайнай і багатай, адчуваюцца мілагучныя пералівы народных беларускіх песень. Вершы і паэмы Аркадзя Куляшова ваеннага часу яскрава адлюстравалі адзін з найбольш гераічных і адказных этапаў у гісторыі савецкага народа.
Яны і сёння выхоўваюць нашых людзей у духу любві і адданасці Радзіме, натхняюць на новыя подзвігі ў імя шчасця і міру на зямлі.

Падобныя старонкі

творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-прыгоды-цымбал.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki