Паміж намі маўчанне і холад. Паміж намі зіма і зіма. Ты даўно зразумела сама – Паміж намі маўчанне і холад. Хай вясна урываецца ў горад. Я ільдзіны не стану ламаць… Паміж намі маўчанне і холад, Паміж намі зіма і зіма.