Саўка ды Грышка Лёталі з гары. Пагублялі кніжкі, Кніжкі-буквары. А сабака Рыжык Згледзеў буквары: «Зацягну ў будку Ды чытаць там буду!» Не кідай жа кніжку, Так, як Саўка з Грышкам, Бо й суседскі Шарык Марыць пра букварык.