Алесь Пісьмянкоў — Нішто душу мне так не лечыць...

Нішто душу мне так не лечыць,
Як стрэча гэтая з сялом,
Калі наш род шыракаплечы
Збярэцца разам за сталом.
Жытнёвы род не фарысеіў –
Ён жыў на свеце недарма:
Зямлю

араў,

І жыта

сеяў,

І ў рукапашных

паміраў.

Вайною біты –

не забіты,

Пускаў глыбока карані,
Каб зноў пасеяць жыта –
Жыццё ад смерці засланіць.

Падобныя старонкі