Алесь Пісьмянкоў — Мы з братам

Каб у нас была сястра,
Мы б яе не білі,
Каб у нас была сястра,
Мы б яе любілі.

– Я купіў бы ёй свісток!
– Я адвозіў бы ў садок!
– Я аддаў бы шакалад!
– Шакалад? – здзівіўся брат.

– Ты дасі… Цукеркаед…
– А ты б даў веласіпед?
Не на жарты – вой-вой-вой! –
Паміж намі ўсчаўся бой.

Брат – герой, і я – герой,
Брат гарой, і я гарой!
– Што за бойка, што за драма? –
Супыніў нас голас мамы.

Каб у нас была сястра,
Мы б яе не білі,
Каб у нас была сястра,
Мы б яе любілі.

Падобныя старонкі