Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-мы-беларусы

Алесь Пісьмянкоў — Мы — беларусы

А мы з братам беларусы,
Любім край свой родны.
Кажуць, продак быў наш русы,
Мужны і лагодны.
Быў ён сейбіт і араты,
Выстаяў у сечах.
Радавод складаем з татам
Мы амаль штовечар.
Пра яго пісаў Купала,
Калі зваў змагацца,
Продак наш зрабіў нямала,
Каб людзьмі нам звацца.

Падобныя старонкі

творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-мы-беларусы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki