Алесь Пісьмянкоў — Кавалеры

Рады я,
І рад
Мой брат:
Нам купілі
Самакат!
І цяпер
Суседка Надзя
З намі дружыць,
З намі ладзіць,
А яе сяброўка Лера
Лічыць нас
За кавалераў.

Падобныя старонкі