Бабка ўстала раненька, Да святла, І гарачых дранікаў Напякла. Дранікаў-бульбянікаў – Смакаты, Дранікаў-бульбянікаў Залатых. – Ешце, ешце, дзетачкі, Па талерцы поўненькай! Еш, унучка-кветачка, Еш, унучак-сонейка!