Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-звонак:алесь-звонак-хараство

Алесь Звонак — Хараство

Блакітнай хвалі несціханы бег
На берагі ў смарагдавай аправе…
О Нарач! Сэрца я прынёс табе,
Валодаць ім — тваё сягоння права!

Па-над абрывам схіленай вярбе
Штось шэпчуць сарамлівыя купавы,
Вяслом кранае воблака грабец,
Глядзі: кране і сонца неўзабаве!

Я ўпершыню вітаюся з табой,
Я першы раз красы твае прыгубіў,
Суняўшы сэрца гулкі перабой!

І я дзіўлюся, як у вечным шлюбе
Пясчаных берагоў сухія губы
Цалуе хваляў ранішні прыбой…

1956

Падобныя старонкі

творы/алесь-звонак/алесь-звонак-хараство.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki