Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-звонак:алесь-звонак-мелодыя

Алесь Звонак — Мелодыя

Свет гукаў трапяткіх, непадуладны,
Як многім іншым, ты і мне, на жаль,
Хоць слых, тваёй мелодыяй суладнай
Апанаваны, рвецца ўвысь і ўдаль!

Хай не будзіў я рухам пальцаў прагных
Ні рэха бур на ўздыме стромых скал,
Ні светлай тайны мрояў даляглядных,
Ні бірузовы ўсплёск гуллівых хваль,—

Затое сэрцам, нерва кожнай ніццю,
Усёй няўтольнай сілай пачуцця,
Праз шэпт былінак, грукат навальніцы,

Праз пошум ветру, шолахі трысця
Я слухаў голас твой, прыпаўшы ніцма,
Мелодыя Радзімы і жыцця!

1968-1970

Падобныя старонкі

творы/алесь-звонак/алесь-звонак-мелодыя.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki