творы:алесь-звонак:алесь-звонак-асеннія-скрыпкі
Алесь Звонак — Асеннія скрыпкі
Прамення залочаны смык
Асеннія скрыпкі галубіць.
I сэрца знямелага крык
Не кратае скрухаю губы.
Я ў зрэнкі твае зазірну,
Усмешку злаўлю незнарокам,
I раптам згадаю вясну
I вобраз забытай далёкай.
Яна не такая, як ты,
Яе не паблытаць з другою:
I позірк не той яснаты,
I сэрца, напэўна, не тое…
Падобныя старонкі
творы/алесь-звонак/алесь-звонак-асеннія-скрыпкі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin