Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-гарун:алесь-гарун-дзяўчаці

Алесь Гарун — Дзяўчаці

Цябе спаткаў і сам не знаю,
Ад сэрца шчырага кажу,
Якую, дзеўча, думку маю
I спеў аб тым які злажу.

Здаецца, нешта ўскаланула
У душы маёй ты неўзнарок,
Былога струны закранула, —
Звіняць ледзь чутна аддалёк.

Ці ж будзе час, што нам спаткацца
Яшчэ раз здарыцца калі
I струны сэрца разбрымяцца
У тыя песні, што былі?

Ніхто не скажа! Толькі знаю
I не ўтаюся ад цябе:
Няхай цябе я не спаткаю, —
Пакінеш след ты па сабе.

I ў час, калі гадзінай шарай,
Сярод бязлюддзя, пустаты,
Нуда абляжэць чорнай хмарай,
Праменнем сонца будзеш ты!

Падобныя старонкі

творы/алесь-гарун/алесь-гарун-дзяўчаці.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki