Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-гарун:алесь-гарун-ветру

Алесь Гарун — Ветру

Ветрэ, ветрэ вольны,
Стой, зрабі паслугу!
Буду спосаб меці,
Аддзякую другу.

Злётай, лёгкі, борзда
Ў край, адкуль я родам, −
Бацьку, матку ўбачыш,
Мілую заходам;

Ўбачыш гэнам, ворле,
Ў краю тым – старонцы:
Брат мой беларусін
Гібее без слонца.

Ім усім паклонам
Нізкім ты скланіся,
Хай жывуць, красуюць…
А потым вярніся.

Гэта скажаш, браце,
Мне, што там убачыў.
Буду спосаб меці,
Паглядзіш, аддзячу!

1909

Падобныя старонкі

творы/алесь-гарун/алесь-гарун-ветру.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki