творы:алесь-бачыла:алесь-бачыла-ціха-сосны-шумяць
Алесь Бачыла — Ціха сосны шумяць
Ціха сосны шумяць,
як у ноч пасля бою,
пад іх шатамі спяць
у магілах героі.
Вецер хіліць тайком
нізка травы густыя.
Спіцца лёгкім хай сном
вам, сябры баявыя.
А вакол на зямлі,
дзе жыве пра вас памяць,
расквітнелі палі
залатымі аўсамі.
Па-над рэчкаю лён
зацвітае блакітам,
аддае вам паклон
буйным коласам жыта.
А ўначы, калі спяць
і палеткі і травы,
ціха сосны шумяць
пра геройства і славу.
Падобныя старонкі
творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-ціха-сосны-шумяць.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin