Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алег-лойка:алег-лойка-дзе-начуе-сонца

Алег Лойка — Дзе начуе сонца

Ветрык ціха гушкаў
Сойку на сасонцы.
Сакаталі птушкі:
– Дзе начуе сонца?..

– Ды ў цырку, няйначай,
Бо ўвесь дзень не плача,
А весела скача,
Як чырвоны мячык!..

– Не ў цырку, а ў склепе
Фар і батарэек,
Бо чаму так слепіць,
Бо чаму так грэе?

– Не! За агародам,
У маку агністым,
Там, дзе пчолкі мёдам
Пахнуць залацістым!..

Толькі задрамала
Сойка на сасонцы:
Спала і не чула,
Дзе начуе сонца!..

Падобныя старонкі

творы/алег-лойка/алег-лойка-дзе-начуе-сонца.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki