Алег Лойка — Два шчырых словы

Чароўнай музыкай сагрэты,
як песня родная ці казка,
як зоркі ясныя над светам,
два шчырых словы – «калі ласка».

Яны ад шчодрасці народа,
ад чысціні яго, спагады,
як песня родная ці казка,
два шчырых словы – «калі ласка».

Падобныя старонкі