Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:адам-гурыновіч:адам-гурыновіч-дзякуй-табе-браце-бурачок

Гэта старая версія дакумента!


Адам Гурыновіч — Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею

Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею,
За тое, што ў сэрцы збудзіў ты надзею,
Што між братоў нашых знаходзяцца людзі
З кахаючым сэрцам і баляшчай грудзяй.
Дзякуй табе, браце, і за тыя словы,
Што ўспомнілі звукі нашай роднай мовы.
Бяры, браце, дудку, наладзь і жалейку,
Няхай песнь смутная ідзе ў калейку
I будзіць у сэрцаў мысль аб лепшай долі,
Якой мы не зналі дагэтуль ніколі.

Падобныя старонкі

творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-дзякуй-табе-браце-бурачок.1755963643.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki