Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:авяр-ян-дзеружынскі:авяр-ян-дзеружынскі-наш-беларускі-ручнік

Авяр’ян Дзеружынскі — Наш беларускі ручнік

асільком, пралескай вышываны,
Хвалямі блакітнымі азёр.

Наш ручнік, як золата, свяціцца,
Кветкамі вясновымі цвіце
І ў прасторных хатах, у святліцах
На вяселлі радуе гасцей.

Быццам веюць ветрыкам дубровы
І прыемнай свежасцю сады,
І пад лёгкі шолах ручніковы
Песні, пацалункі маладых.

Зіхаціць ручнік наш саматканы,
Родны беларускі наш узор,
І глядзіш, глядзіш зачараваны –
На дзівосны, казачны ўбор.

Падобныя старонкі

творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-наш-беларускі-ручнік.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki