творы:авяр-ян-дзеружынскі:авяр-ян-дзеружынскі-кастрычнік
Авяр’ян Дзеружынскі — Кастрычнік
убы, асіны
І рабінкі;
Лісты ён з дрэў
Параскідаў
На ўзлескі,
Вузкія сцяжынкі.
Хмурліва, зябка
Па начах,
Цярусіць дождж,
Нібы праз сіта,
Пажоўклі травы
На палях,
І толькі
Зелянее жыта.
Ды часам
Выпадуць дзянькі…
Блакіт і сонца.
Ранак звонкі.
І разам з Янкам
Хлапчукі
Ідуць у лес
Збіраць зялёнкі.
Падобныя старонкі
творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-кастрычнік.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin