Элегія

Элегія (гр. elegeia - жалобная песня, ад elegos - скарга) — верш-роздум, у якім выяўляецца настрой смутку, журбы, меланхоліі з выпадку грамадскай несправядлівасці, сямейнага няшчасця ці асабістага гора.
Узнікла ў старажытнагрэцкай літаратуры (Тырцэй, Архілох, Феагнід, Кілімах), выкарыстоўвала выключна элегічны двуверш (адсюль і назва) і выяўляла самы розны змест (філасофская развага, пачуццё кахання, патрыятычны заклік, этычнае павучанне і гэтак далей). У старажытнарымскіх паэтаў (Катыл, Праперцый, Тыбул, Авідзій) упершыню набыла сумнае гучанне.
Вытокі беларускай літаратурнай элегіі - у народнай песні (працоўнай, абрадава-сямейнай), вопыце рускай і сусветнай літаратур, якія ўплывалі ня беларускую. Упершыню як паэтычны жанр з'явілася ў XIX ст. («Думка» Францішка Багушэвіча, «Могілкі» невядомага аўтара). У творчасці Максіма Багдановіча заняла значнае месца, выявіўшы настрой асабісты і грамадскі («Не кувай ты, шэрая зязюля...», «Даўно ўжо целам я хварэю…», «Цемень»).
Сустракаецца элегія і ў сучаснай беларускай паэзііГолас зямлі» Якуба Коласа, «Ой, не гніце, ветры» Максіма Танка, «Элегія» С. Ліхадзіеўскага, «Тураўская элегія» Янкі Сіпакова). Яна выяўляе перш за ўсё інтымныя перажыванні («Прысніўся сон... » Пімена Панчанкі, «Элегія» М. Купрэева), аднак часам набывае выразна грамадзянскае гучанне («Элегіі неэлегічных дзён» Ніла Гілевіча). А. Наўроцкі ў вершаваным цыкле «Элегіі» зрабіў спробу стварыць асобную разнавіднасць элегіі - сатырычныя элегіі, у якіх выкрываецца сумнае, негатыўнае ў жыцці.

l>

Падобныя старонкі