Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:фарс

Фарс

Фарс (ад франц. farce) — лёгкая камедыя, адзін з відаў народнага тэатральнага прадстаўлення ў часы сярэдневякоўя, у якім высмейваліся захопніцкія войны, а таксама адмоўныя з’явы жыцця, карыслівыя багацеі, прагныя і распусныя манахі, прадажныя суддзі і г. д. У пазнейшай літаратуры фарсам называюць невялікую бытавую камедыю, у якой прысутнічае буфанадскі, грубаваты камізм.
У асобных сваіх рысах фарс блізкі да вадэвіля. Таму Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч назваў свой твор «Пінская шляхта» фарс-вадэвілем.

слоўнік/фарс.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki