Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:вадэвіль

Вадэвіль

Вадэвіль (франц. vaudeville) — жанр драматычных твораў, лёгкая камедыя з займальнай інтрыгай у аснове сюжэта; дзеянне суправаджаецца музыкай, спяваннем куплетаў, танцамі.
Напачатку вадэвілем называліся гумарыстычныя песні-куплеты, якія выконвалі ў час камедыйных прадстаўленняў на гарадскіх кірмашах. Яны і далі назву жанру дасціпнай вясёлай музычнай камедыі, нярэдка не пазбаўленай вострага выкрывальнага пафасу.
Росквіт жанру вадэвіля прыпадае на канец XVIII — першую палавіну XIX ст. (Э. Скрыб, Э. Лабіш — у французскай драматургіі, Ф. Коні, Д. Ленскі, М. Някрасаў, пазней А. Чэхаў — у рускай). У беларускай літаратуры да жанру вадэвіля звярталіся Вінцэнт Дунін-МарцінкевічІдылія», «Пінская шляхта», «Залёты»), Янка Купала («Прымакі»).

слоўнік/вадэвіль.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki