Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:сугестыўная-паэзія

Сугестыўная паэзія

Сугестыўная паэзія (ад лац. suggestio — намёк, унушэнне) — паэзія, эмацыянальна-вобразная сутнасць якой засноўваецца ня рытма-інтанацыйнай меладычнасці, тонкіх, падчас няўлоўных асацыяцыях, аўтарскіх уяўленнях і прадчуваннях, дадатковых сэнсавых і інтанацыйных адценнях, семантычнай шматзначнасці паэтычнага выказвання.
Майстрам сугестыўнай паэзіі быў Янка КупалаАдцвітанне», «Як я полем іду… », "Паязджане", «Ў вечным боры… » і інш.). Узоры сугестыўнай паэзіі ёсць у Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Наталлі Арсенневай, Алеся Салаўя, Уладзіміра Жылкі, Яўгеніі Янішчыц, Алеся Разанава, Раісы Баравіковай, М. Федзюковіча, Г. Пашкова, Леаніда Галубовіча і інш.
Вось, для прыкладу, пачатак арыгінальнага (з рыфмовым стыкам) верша Алеся Гаруна «Завіруха», які таксама можна аднесці да сугестыўнай паэзіі:

Завіруха скача ноччу
Патарочай, плача, вые;
Пухавыя сыпе ў вочы
Снегавінкі мне; рагоча.
Йду навобмацк; ледзь жывы я,
Нежывыя суну ногі
Без дарогі. Цела ные,
Калянее; верставы я
Прамінаю слуп убогі,
Траярогі крыж збуцвелы,
Пасівелы, цёмны, строгі.
Не чакаю дапамогі…

слоўнік/сугестыўная-паэзія.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:01 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki