Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-купала:янка-купала-адцвітанне

Янка Купала — Адцвітанне

Не шасцяць каласы.
Звон не валіцца з касы.
Не кладуцца ў стог пласты,
Толькі сыплюцца лісты
На яловыя кусты,
На сухія верасы.

Не іскрыцца небазор,
Не цвіце трава-чабор.
Не цыгліць птушыны стан,
Толькі поўзае туман,
Вецер б’е ў нямы курган, –
Шапаціць імглісты бор.

Змога вольная снуе,
Вочы ўставіўшы свае,
То галубне, то пужне.
Сэрца б’ецца у паўсне.
Думка сэрцу аб вясне
Здрадны голас падае.

1909

Крыніца: Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. Т. 2. Вершы, пераклады 1908-1910. – Мн., Маст. літ., 1996. – 342 с.

Падобныя старонкі

творы/янка-купала/янка-купала-адцвітанне.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki