слоўнік:раманс
Раманс
Раманс (іспан. romance, ад познелац. romance — па-раманску) — адзін з жанраў песні; невялікі лірычны верш (пераважна пра каханне) напеўнага, меладычнага характару.
Паэт часам піша раманс, наперад разлічваючы, што кампазітар пакладзе яго ня музыку («Раманс» Максіма Багдановіча, «Раманс» Ю. Гаўрука і інш.).
Да раманса звярталіся многія беларускія паэты — Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Пятрусь Броўка, Уладзімір Жылка, Алесь Салавей, Эдзі Агняцвет і іншыя. Ёсць «Раманс» і ў Рыгора Крушыны.
Узніклі своеасаблівыя жанравыя разнавіднасці раманса — сатырычны і гумарыстычны («Раманс», «Выхаваўчы раманс» Максіма Танка).
Падобныя старонкі
слоўнік/раманс.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin