творы:алесь-салавей:алесь-салавей-раманс-няма-нідзе
Алесь Салавей — Раманс (Няма нідзе...)
Няма нідзе
блакітных васількоў —
такіх, што ў нас — няма нідзе.
I ўноч, і ўдзень
яны — трывога сноў:
я на чужыне не знайшоў
такіх нідзе.
Тваіх вачэй
блакіт, о квецік мой,
о любая, за ўсё сіней
блакіт вачэй…
Сябруе сум са мной,
бо не знайсці ў зямлі чужой
такіх вачэй.
22.10.1943. Рыга
Падобныя старонкі
творы/алесь-салавей/алесь-салавей-раманс-няма-нідзе.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin